Зборная Беларусі на чэмпіянаце свету па хакеі з мячом, што праходзіць у Швецыі, з разгромным лікам 30 студзеня прайграла Расіі 1:28 (0:16).
Нагадаем, што ўчора беларусы прайгралі з такім лікам Швецыі (1:28).

Турнірнае становішча: Расія — 8 (4), Швецыя — 6 (3), Казахстан — 4 (4), Фінляндыя — 2 (4), Нарвегія — 2 (3), Беларусь — 0 (4).

Беларусы ўсе матчы на чэмпіянаце прайгралі:
у першым матчы Нарвегіі (2:5), затым разгромна Фінляндыі (2:21). Баланс мячоў у беларусаў, дзе няма нават уласнага чэмпіянату, проста жахлівы 6–82.

У чацвер беларусы гуляюць з Казахстанам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?