Праваслаўныя вернiкi Магiлёўшчыны прайшлi хросным ходам у гонар знакамiтага старажытнага абраза Божай Мацi Баркалабаўскай, якi людзi здаўна i да гэтых дзён лiчаць цудатворным.
У хросным ходзе брала ўдзел каля дзвюх соцень чалавек. За два днi вернiкi са спевамi i малiтвамi пабывалi ў вёсцы Баркалабава Быхаўскага раёна, непадалёк ад якой з сярэдзiны ХVII стагоддзя ў жаночым манастыры захоўваўся абраз. А потым дайшлi да раённага цэнтра Быхава, дзе ў царкве Святой Троiцы знаходзiцца цяпер старажытная святыня. У гонар абраза Баркалабаўскай Божай Мацi 24 лiпеня адбылася святочная лiтургiя.