Гатэль «Kempinski» на праспекце Незалежнасці разбурае ансамбль участка праспекта ад Кастрычніцкай плошчы да плошчы Перамогі.

Гатэль «Kempinski» на праспекце Незалежнасці разбурае ансамбль участка праспекта ад Кастрычніцкай плошчы да плошчы Перамогі.

Палац Рэспублікі ўтварыў дамінанту на мяжы гістарычнага цэнтра.

Палац Рэспублікі ўтварыў дамінанту на мяжы гістарычнага цэнтра.

Палац Рэспублікі і новы офіс velcom навісаюць над Інтэрнацыянальнай.

Палац Рэспублікі і новы офіс velcom навісаюць над Інтэрнацыянальнай.

Новы офіс velcom і 23-павярховы гмах на Старажоўцы на думку спецыялістаў скажаюць абрысы гістарычнага цэнтра сталіцы.

Новы офіс velcom і 23-павярховы гмах на Старажоўцы на думку спецыялістаў скажаюць абрысы гістарычнага цэнтра сталіцы.

23-павярховы дом на Старажоўскай раздушыў сабой цацачнае Траецкае прадмесце.

23-павярховы дом на Старажоўскай раздушыў сабой цацачнае Траецкае прадмесце.

Гандлёвы цэнтр з паркінгам дамінуе над забудовай квартала.

Гандлёвы цэнтр з паркінгам дамінуе над забудовай квартала.

Новае ў абрысах Мінска.

Новае ў абрысах Мінска.

Бізнэс-цэнтр на пр. Пераможцаў тырчыць як тычка.

Бізнэс-цэнтр на пр. Пераможцаў тырчыць як тычка.

Нават звыклы будынак «Белпрампраекта» трапіў у спіс непажаданых.

Нават звыклы будынак «Белпрампраекта» трапіў у спіс непажаданых.

Будынкі «Белпрампраекта» і Экспертна-крыміналістычнага цэнтра МУС бачныя аж з Траецкага прадмесця.

Будынкі «Белпрампраекта» і Экспертна-крыміналістычнага цэнтра МУС бачныя аж з Траецкага прадмесця.

Будынак Экспертна-крыміналістычнага цэнтра МУС на Валадарскай.

Будынак Экспертна-крыміналістычнага цэнтра МУС на Валадарскай.

Будынкі-парушальнікі дамінуюць над гістарычным цэнтрам.

Будынкі-парушальнікі дамінуюць над гістарычным цэнтрам.

Міністр культуры Барыс Святлоў зацвердзіў Праект зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці — гістарычнага цэнтра Мінска. Сярод іншага, дакумент забараняе будаўніцтва шматпавярховых будынкаў на тэрыторыі вакол гістарычнага цэнтра сталіцы, а таксама вызначае статус раней збудаваных на гэтай тэрыторыі аб’ектаў.

Збудаваныя тут шматпавярховікі прызнаюцца дысгарманічнымі пабудовамі, якія парушаюць цэласнасць гістарычных ансамбляў і перашкаджаюць успрыманню каштоўнасцяў.

У спіс дысгарманічных будынкаў у цэнтры Мінска трапілі Палац Рэспублікі, будынак сотавай кампаніі velcom на Кастрычніцкай плошчы, жылы дом «Ля Траецкага», будынак кампаніі «Мортэкс БЦЗ», што будуецца на вуліцы Інтэрнацыянальнай, будынак Дзяржаўнага экспертна-крыміналістычнага цэнтра на Валадарскага, будучы гатэль «Kempinski» на праспекце Незалежнасці, будынак «Белпрампраекта» на плошчы Свабоды і будучы бізнэс-цэнтр на праспекце Пераможцаў.

Старшыня прэзідыума Рэспубліканскай рады Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч каментуе падзею са стрыманым аптымізмам.

«Вельмі важна, што на ўзроўні міністэрства робіцца ацэнка памылак, дапушчаных у горадабудаўніцтве. Асабліва, што датычыць парушэння заканадаўства ў сферы аховы гістарычнай спадчыны», — адзначае плюсы Астаповіч.

Мінусы ён фармулюе з дапамогай пытанняў. Чаму спіс такі кароткі? Калі «непажаданым» прызналі будынак «Белпрампраекта», то чаму за кадрам застаўся дом «На Нямізе»? Тое самае, перакананы Астаповіч, датычыць шэрагу іншых аб’ектаў — напрыклад, часткі забудовы на вуліцы Гандлёвай, шэрагу навабудаў на вуліцы Рэвалюцыйнай, скандальнай перабудовы былога кляштару бернардзінцаў у гатэльны комплекс і г.д.

Антон Астаповіч звяртае ўвагу на істотны момант. На яго думку, міністэрства прызнала, што парушыла закон, санкцыянаваўшы пабудову ў гістарычным цэнтры заведама непрахадных аб’ектаў.
Таварыства аховы помнікаў не адзін раз звяртала ўвагу на парушэнні. Гэта і дом у Траецкім прадмесці, і офіс velcom на Кастрычніцкай, і гандлёвы цэнтр з паркінгам на Інтэрнацыянальнай. «Мы не падмяняем сабой пракуратуру, няхай яна зробіць адпаведныя высновы. Але пакуль Мінкультуры выглядае як унтэрафіцэрская ўдава, якая сама сябе высекла бізуном».
Старшыня Таварыства аховы помнікаў патлумачыў, чаму кожны з памянёных аб’ектаў не ўпісваецца ў гістарычны цэнтр Мінска.

Гатэль «Kempinski» на праспекце Незалежнасці разбурыць ансамбль праспекта ад Кастрычніцкай плошчы да плошчы Перамогі. Ён утворыць дысанансную дамінанту на мяжы гістарычнага цэнтра.

Палац Рэспублікі на Кастрычніцкай плошчы пачалі будаваць у 1985 годзе, скончылі ў 2001-м. Ён утварыў новую дамінанту на мяжы гістарычнага цэнтра. Антон Астаповіч мяркуе, што пабудова палаца пачалася ў іншай прававой сістэме. Таму з’яўленне гэтага будынка, а таксама гмахаў «Белпрампраекта» і Дзяржаўнага экспертна-крыміналістычнага цэнтра можна лічыць правамерным. Тым не менш, гэта не здымае з іх статуса дысгарманічных збудаванняў.

Гандлёвы цэнтр з паркінгам на Інтэрнацыянальнай будуецца з парушэннем шэрагу артыкулаў Закона «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны». Пры пабудове быў пашкоджаны культурны пласт, аб’ёмна-планіровачная структура квартала была змененая, найперш за кошт вышыні будынка.

Бізнэс-цэнтр кампаніі velcom на першы погляд добра ўпісаўся ў існую забудову Кастрычніцкай плошчы. Аднак, калі глядзець з іншага боку, ён фактычна навіс над вуліцай Інтэрнацыянальнай.

Бізнэс-цэнтр на праспекце Пераможцаў, што будуецца на месцы былой кавярні «Рэчанька», таксама парушае рэгламент па вышыні збудавання. Па словах Астаповіча, ён у ідэале мусіць быць не вышэйшым за іншыя будынкі, што ўтвараюць ансамбль праспекта.

23-павярховы жылы дом на Старажоўскай мае за сабой цэлы шлейф парушэнняў, кажа Астаповіч. Пры яго пабудове былі парушаныя культурны пласт, ландшафт, аб’ёмна-планіровачная структура квартала.

У Міністэрстве культуры пакуль устрымліваюцца ад адказаў, што канкрэтна чакае пералічаныя аб’екты.

Па кожным з іх з часам абяцаюць прыняць асобнае праектнае рашэнне: або адаптаваць, або паменшыць паверхавасць. Але гэта — не сёння, і не заўтра, падкрэсліваюць ва ўпраўленні па ахове гісторыка-культурнай спадчыны і рэстаўрацыі Міністэрства культуры.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?