Лідар КНДР Кім Чэн Ын выдаў загад аб увядзенні ваеннага становішча ў краіне ў сувязі з запланаваным выпрабаваннем ядзернай зброі, якое павінна адбыцца ў бліжэйшы час.
Пра гэта са спасылкай на ананімную крыніцу паведамляе 31 студзеня паўднёвакарэйская газета «Чунан Ільбо».

Па дадзеных інфарматара выдання, ваеннае становішча ў КНДР было ўведзена з 00:00 гадзін 29 студзеня.
Усе прымежныя сілы, а таксама войскі, якія знаходзяцца ў цэнтральнай частцы краіны, меліся быць прыведзеныя ў баявую гатоўнасць.
Акрамя таго, крыніца паведаміла, што ядзерныя выпрабаванні будуць праведзены раней, чым меркавалася ў прэсе.
Так, выказваліся версіі, што яны адбудуцца 16 лютага, у дзень нараджэння былога лідара Паўночнай Карэі Кім Чэн Іра, або 25 лютага, калі адбудзецца інаўгурацыя прэзідэнта Рэспублікі Карэя Пак Кын Хе.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?