Улада1010

Лукашэнка: Нягледзячы на папрокі нашых апанентаў, выбарчыя кампаніі ў Беларусі былі сумленнымі

«Можна прыгледзецца і да рэкамендацый АБСЕ, выпрацаваных паводле вынікаў назірання за парламенцкімі выбарамі 2012 года. Аднак гэта не азначае, што мы згодныя з усімі падыходамі АБСЕ»,
— сказаў Аляксандр Лукашэнка, адкрываючы 31 студзеня нараду па пытанні ўдасканалення выбарчага заканадаўства.

«Мы ж добра разумеем, чаго хочуць ад нас людзі з АБСЕ, — цытуе Лукашэнку дзяржаўнае агенцтва БелТА. — Мы гэта добра ведаем, мы ўжо гэта на практыцы памацалі. Таму, рэагуючы на іх заўвагі, а там, вядома ж, ёсць нармальныя заўвагі, мы павінны бачыць і той падтэкст, які стаіць за гэтымі прапановамі».

Паводле слоў Лукашэнкі, удасканальваць нацыянальнае заканадаўства трэба зыходзячы з інтарэсаў беларускага грамадства, а не па нейкай ўказцы.

«Нам трэба адкінуць усе палітызаваныя, надуманыя ўстаноўкі, што навязваюцца звонку.

Але пры гэтым уважліва прааналізаваць прапановы, якія адпавядаюць нашым нацыянальным інтарэсам, якія мы можам сёння прымаць», — зазначыў ён.

Беларускі кіраўнік нагадаў, што з 2000 года ў краіне дзейнічае Выбарчы кодэкс. За гэты час былі арганізаваны чатыры парламенцкія выбарчыя кампаніі, тры прэзідэнцкія, столькі ж — выбараў у мясцовыя саветы дэпутатаў, прайшоў адзін рэспубліканскі рэферэндум.

«Нягледзячы на папрокі нашых апанентаў, праведзеныя ў адпаведнасці з Выбарчым кодэксам выбары былі сумленнымі, адкрытымі, дазволілі забяспечыць волевыяўленне беларускага народа.

Гэта сведчыць пра тое, што ў цэлым у нас выпрацаваны прававы механізм арганізацыі і правядзення выбараў. Ён працуе дастаткова дакладна і эфектыўна», — мяркуе кіраўнік дзяржавы.

Разам з тым, заявіў ён, выбарчы механізм, як любая працэдура, не можа заставацца ў нязменнай, застылай форме.

«Аднак яго ўдасканаленне не павінна прывесці да ломкі ўжо ўстояных інстытутаў, якія стабільна функцыянуюць. Яно павінна быць скіравана на прыняцце мер, якія забяспечваюць максімальную рэалізацыю грамадзянамі сваіх выбарчых правоў, што разам з тым дазваляе супрацьдзейнічаць спробам дэзарганізацыі выбараў», — заявіў Лукашэнка.

Ён паведаміў, што сёння абмяркоўваў гэтае пытанне са старшынёй Канстытуцыйнага суда. «Дапускаючы некаторыя змены ў выбарчым працэсе, мы павінны зыходзіць з жыцця, ставячы перад сабой пытанне: нам гэта патрэбна, ёсць праблемы ў гэтым, якія праблемы?

Ходзіць меркаванне, што трэба было б даць права вылучаць кандыдатаў у дэпутаты грамадскім арганізацыям. У нас тысячы грамадскіх арганізацый, па-першае. Па-другое, адразу задаем пытанне: навошта? У нас што, дэфіцыт вылучэнняў кандыдатамі ў дэпутаты, ёсць праблемы з тым, што не хапае кандыдатаў у дэпутаты? Хапае, хоць гаць гаці. Дык навошта мы тады ўносім такія прапановы? Каб камусьці спадабацца ці наперад забегчы?» — пацікавіўся Лукашэнка.

«Вось з гэтых — жыццёвых, штодзённых — пазіцый перш за ўсё трэба падыходзіць да тых ці іншых змяненняў і дапаўненняў», — рэзюмаваў беларускі кіраўнік.

Каментары10

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Лукашэнка кажа, што прапаноўваў Захаду «перадаць некалькі тысяч» палітвязняў28

Лукашэнка кажа, што прапаноўваў Захаду «перадаць некалькі тысяч» палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

На аўкцыёне ў Францыі прадалі ношаную шкарпэтку Майкла Джэксана2

Дзесяць лайфхакаў, як палепшыць працу пральнай машыны і лепш адмываць рэчы6

Некалькі сведкаў кажуць, што беспілотнікаў на Мінск ляцела два13

У якія краіны для беларусаў найбольш дарагія турыстычныя візы? Лідар нечаканы2

Індыйскія дактары падчас падрыхтоўкі пацыенткі да аперацыі выявілі новую групу крыві

У Японіі пасля землятрусу на бераг выкінула некалькіх кітоў ВІДЭА1

На Камсамольскім возеры ў Мінску канцэнтрацыя нафтапрадуктаў большая за дапушчальную ў 4,2 раза3

Ці можна праваслаўнаму дасылаць дыкпікі? «Калі яна сама просіць»11

На скляпеннях храма ў Мураванцы з’явіліся расколіны5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка кажа, што прапаноўваў Захаду «перадаць некалькі тысяч» палітвязняў28

Лукашэнка кажа, што прапаноўваў Захаду «перадаць некалькі тысяч» палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць