Белтэлерадыёкампанія шукае людзей для працы на тэлеканале «Беларусь 3», тэставае вяшчанне якога пачнецца 8 лютага, на пасаду адказных выпускаючых рэдактараў эфірнага аддзела і аддзела планавання ды праграмавання эфіру.

За працу ім прапануюць заработную плату памерам ад 3 млн рублёў (менш за 350 даляраў), што ў 2,1 разу менш за сярэднюю зарплату ў Мінску.

Пры гэтым кандыдаты павінны мець вышэйшую адукацыю, быць добрымі ПК-карыстальнікамі, добра ведаць Excel і тэлевізійную тэхніку, умець працаваць з вялікім аб’ёмам інфармацыі. Акрамя таго, яны павінны быць здольныя да хуткага асваення новых спецыялізаваных праграмных прадуктаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?