Гісторыя2222

Гісторык Анатоль Грыцкевіч у сваёй новай кнізе апісаў барацьбу за Беларусь у 1918-1921

Кніга выйшла ў «залатой серыі» «Беларускага кнігазбору».

Аўтар ветліва сустракае гасцей, хоць у ягоных рухах адчуваецца стома, час ад часу ён моцна кашляе.

А сядзіба ТБМ не змясціла ў сабе ўсіх ахвотных. 30 студзеня дзесяткі чалавек запоўнілі абодва пакоі, каб трапіць на прэзентацыю кнігі гісторыка Анатоля Грыцкевіча «Выбранае».

Як адзначана ў самой кнізе: «Гэтая кніга разлічана на самыя шырокія колы чытачоў, якім пэўна мала што вядома аб перэпетыях вайны паміж Савецкай Расіяй і Польшчай 1919–1920 гадоў. Аўтары савецкай гісторыі заўсёды вызначалі гэтую вайну, як „паход Антанты“, нягледзячы на тое, што рэальная барацьба адбывалася за ўсталяванне новых межаў паміж Расіяй і Польшчай. Абедзве дзяржавы прэтэндавалі на тэрыторыю Беларусі і Украіны».

Кніга раскрывае механізмы вайны паміж Расіяй і Польшчай 1919—1920 гг.

«Кнігу, якую я прэзентую сёння, гэта выклад гісторыі 1918—1921 гг. у Беларусі. Прызнацца, нашыя беларускія гісторыкі, калі і пісалі пра гэтыя гады раней, то пісалі з маскоўскага пункту гледжання. Я паспрабаваў паглядзець на тыя падзеі з нашага боку і імкнуўся быць аб’ектыўным, — распавядае пра сваю кнігу аўтар. — Расейскі бок піша пра адны перамогі. Куды ні паглядзі, паўсюль яны пераможцы», — жартаваў ён.

Анатоль Пятровіч жартуе, але рухаецца павольна, лёгкая шчэць, здаецца, адлюстроўваецца на шэрым швэдры. Толькі вочы, сумныя і мудрыя, неадрыўна сочаць за кожным выступоўцам.

Гісторыя ж уласна кнігі распачалася з аднаго тэлефанавання жонкі гісторыка. Заснавальнік серыі «Беларускі кнігазбор» Кастусь Цвірка ўзгадвае: «Яна мне набрала і сказала, што някепска было б выдаць гэтую кнігу ў серыі «Беларускі кнігазбор». У выніку кніга выйшла ў зялёнай серыі «гісторыка-літаратурныя помнікі» і мае наклад 1000 асобнікаў.

У кнізе адлюстравана і гісторыя барацьбы за Беларусь, і гісторыя БНР, і польскі нацыянальны рух у Беларусі, і адносіны паміж БНР і Літвой, а таксама вялікая колькасць гістарычных падзей, якія тычыліся грамадзянскай вайны ў Расіі.

«Барацьба за Беларусь у пачатку ХХ стагоддзя — гэта як глыток паветра, крыніца натхнення для сённяшніх беларусаў», — кажа Алена Анісім, першы намеснік старшыні ТБМ.

«Беларусам трэба чытаць сваю гісторыю, і чытаць на беларускай мове», — дадае Анатоль Грыцкевіч.

Дарэчы, 31 студзеня патрыярху беларускай гістарычнай навукі спаўняецца 84 гады.

Каментары22

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе7

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска абурылася коштам лісічак у 55 рублёў за кілаграм3

Сярэдні заробак «бруднымі» складае 911 даляраў4

Адначасова дзве аварыі пад Мінскам, пацярпелі некалькі чалавек. Людзі кажуць пра зачараваны ўчастак трасы

«Пакуль не чуў, каб беларусаў дэпартавалі». Амерыканскі адвакат пра міграцыйную палітыку ЗША пры Трампе2

Купалаўскі тэатр прапаноўвае новую паслугу: цяпер там можна пабрацца шлюбам13

Крутога айцішніка, які вярнуўся з Грузіі, асудзілі па чатырох палітычных артыкулах10

У Амурскай вобласці Расіі разбіўся самалёт з 49 чалавекамі на борце

Два малыя браты атрымалі моцныя апёкі пры распальванні лазні

Ходзіць легенда, што Озі Осбарн адкусіў галаву жывому кажану. А што ж адбылося насамрэч?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе7

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць