Шэрагі «Джылі», гатовым да продажу, ужо стаяць на барысаўскім заводзе.

Шэрагі «Джылі», гатовым да продажу, ужо стаяць на барысаўскім заводзе.

Зборка адбываецца на канвееры на старых плошчах.

Зборка адбываецца на канвееры на старых плошчах.

Агрэгаты прывозяць з Кітая.

Агрэгаты прывозяць з Кітая.

На заводзе імкнуцца вытрымліваць строгі кантроль якасці.

На заводзе імкнуцца вытрымліваць строгі кантроль якасці.

Але сказаць, якой якасці будзе машына, немагчыма, пакуль яе не паэксплуатуеш у беларускіх умовах.

Але сказаць, якой якасці будзе машына, немагчыма, пакуль яе не паэксплуатуеш у беларускіх умовах.

На заводзе пануе чысціня.

На заводзе пануе чысціня.

Мэнэджары й тэхнікі кампаніі «БелДжы» вераць у свой будучы поспех.

Мэнэджары й тэхнікі кампаніі «БелДжы» вераць у свой будучы поспех.

Такім бывае салон седана «Джылі».

Такім бывае салон седана «Джылі».

Такім бывае салон седана «Джылі».

Такім бывае салон седана «Джылі».

Такім бывае салон седана «Джылі».

Такім бывае салон седана «Джылі».

Рэкламныя фоты «Джылі».

Рэкламныя фоты «Джылі».

Рэкламныя фоты «Джылі».

Рэкламныя фоты «Джылі».

Рэкламныя фоты «Джылі».

Рэкламныя фоты «Джылі».

Легкавыя аўтамабілі беларуска-кітайскай зборкі Geely з'явяцца ў продажы ў лютым, паведаміў міністр прамысловасці Дзмітрый Кацярыніч 31 студзеня на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

«Арыенціровачная цана на ўжо вырабленыя аўтамабілі — седан сярэдняга класа — складзе ў розніцу 12 тысяч 990 долараў», — адзначыў ён.

Паводле слоў Кацярыніча, рэалізацыя аўтамабіляў будзе ажыццяўляцца праз адно з мінскіх прадпрыемстваў Міністэрства прамысловасці.

«Аб'явы пра пачатак продажу выклікалі вялікую цікавасць на рынку. На прадпрыемствы паступіла шмат заявак на набыццё аўтамабіляў», — паведаміў ён.

Кацярыніч сказаў, што продаж аўтамабіляў не абмяжуецца беларускім рынкам. «Мы не будзем выплачваць утылізацыйны збор, на кампаненты, якія выкарыстоўваюцца для вытворчасці аўтамабіляў, не будзе выплачвацца мытная пошліна. Паглядзеўшы гэтыя варыянты, мы прыйшлі да высновы, што аўтамабіль будзе канкурэнтаздольны не толькі на нашым рынку, але і на рынку Расіі і Казахстана», — паведаміў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?