Моцны лівень, які прайшоў мінулай ноччу ў Менску, выклікаў падтапленьні і адключэньне электрычнасьці. Абыйшлося без ахвяраў.

Пра гэта паведаміў БЕЛТА прэс‑сакратар гарадзкога ўпраўленьня МНС Глеб Сьвірыд.

Паводле ягоных зьвестак, падтапленьні былі адзначаныя ў 33 месцах. На пэрыяд ад 2 да 2,5 гадзіны быў прыпынены рух на 8 трамвайных, 35 тралейбусных і 27 аўтобусных маршрутах.

На 4 гадзіны былі абясточаны дамы па вуліцах Аэрадромнай, Артылерыстаў, Валадзько. На некалькі гадзін засталіся без электрычнасьці дамы па вул. Л. Украінкі, Арлоўскай, праспэкту Пераможцаў.

З кавярні, што месьціцца ў доме, дзе жыве Ўладзімер Арлоў, брыгады МНС адпампоўвалі ваду.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?