Дэпутаты гардумы Валгаграда прынялі рашэнне аб выкарыстанні назвы «Горад-герой Сталінград» у памятныя даты ваеннай гісторыі.
А такіх пяць дзён у годзе: 9 Мая — у Дзень Перамогі, 22 чэрвеня — у Дзень памяці і смутку, 23 жніўня — у Дзень памяці ахвяр бамбардзіроўкі Сталінграда нацысцкай авіяцыяй, 2 верасня — у Дзень заканчэння Другой сусветнай вайны і 19 лістапада — у дзень пачатку разгрому нацыстаў пад Сталінградам.
Сталінградам горад (заснаваны ў 1589 г. як Царыцын) зваўся да 1961 г.
0
0
0
0
0
0