31.01.2013 / 22:59

Міліцыя пачала запісваць пашпартныя звесткі ўсіх наведвальнікаў заходніх пасольстваў 15

Ілюстрацыйнае фота Labadzenka.by.

Супрацоўнікі беларускай міліцыі пачалі перапісваць пашпартныя дадзеныя наведвальнікаў пасольстваў ЗША, Вялікабрытаніі і ФРГ. Пра гэта сайту charter97.org паведаміў лідар Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька.

«Такая практыка дзейнічае ў дачыненні да пасольстваў ЗША, Вялікабрытаніі, ФРГ. Міліцыянты з аховы пасольстваў перапісваюць пашпартныя звесткі кожнага, хто ўваходзіць у дыпмісію, — сказаў палітык. — Зразумела, што на словах гэта тлумачыцца меркаваннямі дадатковай бяспекі. З наступнай перадачай звестак у КДБ».

Дзеянні беларускіх уладаў парушаюць Венскую канвенцыю — адзін з асноўных нарматыўна-прававых актаў у галіне дыпламатычнага права.

«Гэта не толькі парушэнне дыпламатычных канвенцый — гэта парушэнне грамадзянскіх правоў беларусаў. Усё адбываецца, як у савецкія часы: кожны, хто прыходзіць у заходнія амбасады, павінен быць зафіксаваны ўладамі. Пасля гэтага чалавек адразу трапляе ў лік падазраваных у кантактах з замежных дзяржавамі. Звычайная практыка пры таталітарызме», — пракаментаваў сайту charter97.org дадзены факт намеснік кіраўніка польскага фонду «Свабода і дэмакратыя», былы першы сакратар амбасады Польшчы ў Мінску Марэк Буцька.

0
мясцовы2 / Адказаць
31.01.2013 / 23:05
Вось чыста цікава, што будзе калі я адмоўлюсь даваць яму свае звесткі, і як гэта тэхнічна выглядае? Чаму няма заяў ад амбасад?
0
2 мясцовы2 / Адказаць
31.01.2013 / 23:23
Вас затрымаюць для высвятлення асобы на 3 гадзіны.
0
ромпер стомпер / Адказаць
31.01.2013 / 23:50
правільна! няма чаго швэндацца па амбасадам
Паказаць усе каментары/ 15 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру