З усіх старон. Чэнстахова. На складзі Зігмана нехта ўкраў 67 пудоў людзкіх валасоў. Валасы гэты былі ацэнены на 44 тысячы рублёў. Вінаватых не знайшлі.

...Хоць я жыву ў Горадзі, але ведаю, колькі з нашай вёскі Эйсьміноўцаў (Гроодз. губэрні) выехала ў Амэрыку.Выехала ўсяго 7 хлопцаў і 2 дзяўчыны. З таго чысла адзін хлопец вярнуўся з палавінай здароўя, і дзяўчына зрабілася як гуска пасьля Амэрыкі, – значыць асталося 6 хлопцаў і адна дзяўчына. Аднаго хлопца з гэтых шасьці засыпала зямля, дзе капаюць каменны вугаль, другія зарабляюць яшчэ.

Ільля Дзежка

«НН». 1911. №12. 24 сакавіка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0