У рэстаўрацыйнай майстэрні Гомельскага
Унікальны абраз Святога Язэпа з Дзіцяткам Ісусам сюды даставіў вернік гомельскагаВернік родам з той вёскі, у мясцовым касцёле ён знайшоў карціну і вырашыў арганізаваць яе рэстаўрацыю.рымска-каталіцкага касцёла Анатоль Шчучко з вёскі Вішнева, што ў Смаргонскім раёне.
— Яна стаяла ў далёкім куце, цалкам сцямнелая, ніхто ўжо не ведаў, адкуль яна ўзялася.Але, вывучаючы архіўныя дакументы, я даведаўся гісторыю абраза, — распавядае Анатоль Шчучко. — Аказалася, што ў касцёле ў пачатку ХІХ ст. былі дзве выявы: Святога Тадэвуша і Святога Язэпа з Дзіцяткам Ісусам.
Ян Дамель напісаў іх пад замову ў Вільні ў 1811 г.Пасля паўстання Каліноўскага храм аддалі праваслаўным. А каталікі пабудавалі побач драўляны касцёл. Туды аддалі абраз Святога Тадэвуша. Але ў Першую Сусветную вайну ён загінуў разам з храмам. Святой Язэп у гэты час быў недзе ў будынку ранейшага касцёла. Ужо пры польскай уладзе храм вярнулі каталікам і абраз Святога Язэпа з Дзіцяткам Ісусам павесілі над алтаром.
Але з часам карціна стала цямнець, старэць, яе знялі, і многія гады яна проста пылілася. Падумаўшы, чаму б не, я ўзяўся арганізаваць рэстаўрацыю абраза.
Рэстаўратара прыйшлося Анатолю пашукаць. У Мінску гэтая паслуга абышлася б вельмі дорага. І зноў выпадкова вернік знайшоў спецыяліста ў Гомелі — тут пагадзіліся выканаць працы за такую цану, якую касцёл зможа аплаціць. Займаецца абразом прафесійны мастак, рэстаўратар Яўгенія Фей:
— Карціну трэба праклеіць, цалкам выдаліць аўтарскі лак, бо
Завяршыць усе працы плануюць у маі.
Тады, у Ноч музеяў, карціну выставяць у Гомельскімпалацава-паркавым ансамблі, а потым абраз адправіцца назад у вясковы касцёл і зойме там пачэснае месца над галоўным алтаром.
***
Знаходка карціны — гэта вялікая падзея ў духоўным і культурным жыцці Беларусі. Работы Яна Дамеля захоўваюцца ў нацыянальных мастацкіх музеях Літвы і Польшчы.Да гэтага часу было вядома, што ў Беларусі ёсць толькі адна праца Дамеля — абраз Святой Канстанцыі, якая знаходзіцца ў Нацыянальным мастацкім музеі ў Мінску.