Галіна Каржанеўская.

Галіна Каржанеўская.

Такое рашэнне прыняў аргкамітэт па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» ў адказ на неаднаразовыя адмовы Мінюста ў рэгістрацыі партыі. Першай ластаўкай, як кажа сустаршыня аркамітэта БХД Віталь Рымашэўскі, стане Мінская гарадская арганізацыя БХД.
«31 студзеня быў праведзены ўстаноўчы рэгістрацыйны сход Мінскай гарадской арганізацыі Беларускай хрысціянскай дэмакратыі як мінскага праваабаронча-асветніцкага грамадскага аб’яднання. І будуць неўзабаве пададзеныя неабходныя дакументы ў Мінюст».

З юрыдычнага пункту гледжання, сцвярджае Рымашэўскі, сход быў праведзены бездакорна. Тое, як людзі ставілі свае подпісы пад прынятым рашэннем, запісвалася на відэа, а статут быў «пазычаны» ў апошняй зарэгістраванай грамадска-палітычнай арганізацыі ў Беларусі — руху «За свабоду». Бліжэйшым часам гэткім жа шляхам пойдуць іншыя рэгіянальныя структуры БХД. Праўда, хрысціянскія дэмакраты не адмовяцца і ад ідэі зарэгістравацца ў якасці партыі — яны працягнуць падаваць неабходныя дакументы ў Мінюст.

Старшынёй мінскай структуры БХД была перабрана Галіна Каржанеўская. Дарэчы, яна з’яўляецца не толькі паплечніцай Віталя Рымашэўскага, але і яго цешчай.

Дарэчы, у той жа дзень адбыўся сход суполкі прафсаюзнай арганізацыі БХД, якая афіцыйна ўвайшла ў склад мінскага аддзялення прафсаюза РЭП. Яе кіраўнікамі таксама абраныя Галіна Каржанеўская і Марына Хоміч. Стварэнне прафсаюзнай суполкі дае мінскім хрысціянскім дэмакратам легальна дзейнічаць ужо зараз, не чакаючы рэгістрацыі.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?