25.07.2007 / 13:45

Музыкаў звальняюць з працы за ўдзел у «Басовішчы» 11

Пра гэта паведамілі двум удзельнікам гурту «Сьцяна» — вакалісту Паўлу Прохараву і барабаншчыку Аляксею Кузняцову. Яны працуюць гукарэжысёрамі на Берасьцейскай студыі тэлебачаньня. У той жа сытуацыі і гітарыст бярозаўскага гурту «BN» Максім Літвінец. Ён працаваў інжынэрам у калгасе «Прамень».

Пра гэта паведамілі двум удзельнікам гурту «Сьцяна» — вакалісту Паўлу Прохараву і барабаншчыку Аляксею Кузняцову. Яны працуюць гукарэжысёрамі на Берасьцейскай студыі тэлебачаньня. У той жа сытуацыі і гітарыст бярозаўскага гурту «BN» Максім Літвінец. Ён працаваў інжынэрам у калгасе «Прамень».


«Сьцяна»

Прычына ў тым, што музыкі не атрымалі дазвол пакінуць працу 19‑20 ліпеня, а на першы дзень якраз быў запланаваны выступ «Сцяны» на «Басовішчы». І хлопцы з’ехалі на фэстываль без дазволу адміністрацыі студыі. А па вяртанні даведаліся, што з 8 жніўня іх звальняюць па артыкуле 48 п.5 Працоўнага кодэксу «за прагулы, якія пацягнулі за сабой парушэнні працоўнай дысцыпліны».

Хай людзі ўбачаць вашымі вачыма
Дасылайце на web@nn.by вашы фатаздымкі. Зьмяшчайце народныя навіны. Паведамляйце пра пільныя здарэньні на тэлефоны
(029) 707-73-29,
(029) 613-32-32,
(017) 284-73-29
Хай людзі вас пачуюць!

‑ Адмова адпусціць нас была нічым не матывавана. Мы знайшлі замену на гэтыя два дні, але дырэкцыя студыі ўсё роўна адмовіла. «Басовішча» — гэта цэнтральная падзея беларускай рок‑музыкі, мы проста не маглі прапусціць яе, таму і вырашылі з’ехаць без дазволу, — сказаў Рацыі Аляксей Кузняцоў.

Зараз супрацоўнікі студыі напісалі калектыўны зварот да адміністрацыі з просьбай не звальняць хлопцаў. Адказу на яго пакуль няма.

У гэткай жа сітуацыі апынуўся і гітарыст бярозаўскага гурта «BN» Максім Літвінец, які працуе інжынерам у філіяле калгаса «Прамень». Музыка напісаў заяву, каб ўзяць два дні за свой кошт, але згоду дырэкцыі не атрымаў. Пасля вяртання даведаўся, што з 24 ліпеня звольнены па тым жа артыкуле, што і брэсцкія музыкі. Да таго ж ён мусіць выплаціць каля 4,5 тысячаў еўра, бо не адпрацаваў патрэбныя два гады пасля разьмеркавання на гэтае месца працы.

Андрэй Клімус, Радыё Рацыя

0
...энд джастас фо ол / Адказаць
25.07.2007 / 17:06
Не за ўдзел, а за прагул. Памятаю, падобная сітуацыя была з Янам Маўзарам, але ж там спачатку была вусная дамоўленасьць не падмацаваная дакумэнтамі, на якую потым забыліся (карацей кажучы падстава). А тут адразу зразумала, што дазволу не было. Трэба было не прасіцца ў дырэкцыі на канцэрт, а проста напісаць адгул за ўласны кошт. Альбо папрацавайць без выходных і потым сярод тыдня іх забраць.
0
ёпс / Адказаць
25.07.2007 / 17:39
не будзьце "карыснымі ідыётамі". За ўдзел звальняюць, за ўдзел...
0
...энд джастас фо ол / Адказаць
25.07.2007 / 18:06
Веру, што "за удзел". Але ж і за прагул. Хацелася каб усе людзі прытрымліваліся пэўных норм. А то адзін захацеў застацца на трэці бясконцы тэрмін прэзыдэнства, другі кінуць працу і зьездзіць на канцэрт.
Паказаць усе каментары/ 11 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру