Сучасны Rafale не можа дзейнічаць на адлегласці, калі няма адначасова флота самалётаў-запраўшчыкаў.

Сучасны Rafale не можа дзейнічаць на адлегласці, калі няма адначасова флота самалётаў-запраўшчыкаў.

Французскае войска мае на ўзбраенні атамныя падводныя лодкі, найноўшыя БМП, верталёты, адныя з лепшых у свеце знішчальнікі «Рафаль». Аднак з пачаткам нядаўняй аперацыі ў Малі французскае войска пацярпела сапраўднае фіяска: краіна, якая летась выдаткавала на войска 52 мільярды даляраў, не здолела самастойна перакінуць адну брыгаду на адлегласць пяць гадзін лёту. Парыжу прыйшлося прасіць дапамогі ў іншых краін, піша Wall Street Journal.

Тое, што здарылася з французскім войскам з бюджэтам у два разы большым за вайсковыя выдаткі Турцыі ці Паўднёвай Карэі, паказвае сучасны стан войскаў краін Еўрасаюза.

Калі параўнаць сітуацыю ў ЗША і Францыі, то ЗША з агульнага вайсковага бюджэту 600 мільярдаў даляраў 107 мільярдаў ідзе на выплату заробкаў, 53 мільярды — на патрэбы аховы здароўя і яшчэ 50 мільярдаў — на пенсіі. Але Францыі заробкі вайскоўцаў, іх пенсіі і страхоўкі каштуюць палову яе вайсковага бюджэту.

Адной з прычынаў гэтага стаў пераход на цалкам кантрактнае войска, якое стала меньшым па колькасці, але больш прафесійным. Але — адваротны бок медаля — заробкі вайскоўцаў цяпер «з’ядаюць» 10,2 мільярда даляраў (каля 20% вайсковага бюджэту), якія маглі б пайсці на іншыя патрэбы.
У выніку нязломнае французскае войска існуе толькі на паперы. З 230 тысячаў намінальных вайскоўцаў за 6 месяцаў Францыя можа мабілізаваць да баявой гатоўнасці толькі 30 тысячаў.

Францыя шмат траціцца на «крутыя штучкі». Але для нармальнага функцыянавання войска адных «крутых штучак» недастаткова —

падчас аперацый французскія дыпламаты правялі цэлы тыдзень у перагаворах з ЗША, Канадай і Брытаніяй, каб выбіць ад іх транспартныя самалёты С-17s, якіх у Францыі няма.

Насамрэч, Францыя ўжо дзесяцігоддзе чакае паставак 50 транспартных самалётаў Airbus A400-M. Але праз няздольнасць некалькіх еўрапейскіх урадаў аплаціць праект Airbus A400-M, пастаўкі гэтага самалёта пастаянна пераносяцца. Да таго ж, нават калі Францыя атрымае Airbus A400-M, адзін самалёт зможа браць на борт напалову менш за стары добры Boeing C-17s.

З невялікім флотам маральна састарэлых KC-135s Францыя таксама не можа дазапраўляць у паветры свае найноўшыя знішчальнікі. Францыя ўжо некалькі гадоў таму замовіла 14 новых запраўшчыкаў Airbus 330s, але ў 2010 годзе пастаўкі адклалі. У сітуацыі з Малі ЗША дапамагчы з дазапраўкай адмовіліся.

Відаць, прадбачачы падобныя сітуацыі, Францыя і Велікабрытанія ў 2010 годзе заключылі двухбаковую дамову, каб пры неабходнасці «закрыць дзіркі» адно аднаго. Але калі брытанскія запраўшчыкі спатрэбіліся Францыі для аперацыі ў Афрыцы, Злучанае Каралеўства адказала «не»: частка запраўшчыкаў «працуе» ў Афганістане, астатнія ж трымаюць на базах на выпадак магчымай атакі на Фалклендскія астравы.

Высновы з аперацыі ў Малі, як і ў Лівіі, могуць падвесці кіраўніцтва еўрапейскіх краін да перагляду сваёй палітыкі бяспекі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?