Той нешчаслівы дом.

Той нешчаслівы дом.

Кроў і аскепкі ад ледзяша.

Кроў і аскепкі ад ледзяша.

Вось так выходзілі і ўчора: загінулы ішоў пасярэдзіне.

Вось так выходзілі і ўчора: загінулы ішоў пасярэдзіне.

Трагедыя здарылася 31 студзеня каля 15.50 на вуліцы Герасіменкі, 41.

Кіруемся да таго нешчаслівага дома. Нідзе не відаць ледзяшоў, што звісалі б з даха: наўрад ці куманульнікі паспелі іх паабіваць да сённяшняга ранку, здаецца нерэальным тое і пры вялікім жаданні. Дзіўна нават, як лядзяш зваліўся — дах жа не нахілены.

Уздоўж дома нацягнута стужка з надпісам «Асцярожна, аптычны кабель» — абгароджаны падыход да сценаў. Каля аднаго з пад’ездаў заўважаем кроў на снезе. Відаць тут усё і адбылося. Пра акалічнасці пытаемся ў пенсіянера, што выходзіць з дома.

«Слесары з пад’езда выходзілі, і на аднаго лядзяш зваліўся. У кватэры на дванаццатым паверсе з даху пачала вада прасочвацца, дык іх выклікалі абследаваць. Вось яго і зачапіла».

Пакуль размаўляю з пенсіянерам, з пад’езда выходзяць мужчыны. Адзін з іх — у куртцы мясцовага ЖЭУ. «Ведалі таго слесара?» — кіруюся да іх.

«Мы ўсе слесары. Мы ўтрох учора выходзілі, а Васька быў пасярэдзіне. На яго і зваліўся лядзяш. Гэта выпадак. Мог на мяне альбо на яго, — паказвае на другога, які адышоў у бок. — Ніколі не ведаеш, як тое здарыцца.

«Хуткая» праз хвілін пятнаццаць прыехала. Каб раней, то можа і выратавалі.

А што мы маглі зрабіць? Ён крывёю захлынуўся.

Ён даўно працаваў. Сям’я ў яго была, дзеці дарослыя. Ён тут недалёка і жыў — на Герасіменкі,1. Заўтра будзе пахаванне».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?