Матч за Суперкубак Беларусі адбудзецца 17 сакавіка. У матчы прымуць удзел БАТЭ (пераможца нацыянальнага чэмпіянату) і «Нафтан» (уладальнік Кубка Беларусі).

Сустрэча адбудзецца ў футбольным манежы Мінска. Час пачатку сустрэчы будзе вядомы пазней.

Гісторыя Суперкубка Рэспублікі Беларусь пачалася з 2010 года. Першым уладальнікам стаў БАТЭ, які паўтарыў сваё дасягненне і ў 2011 годзе. У 2012 годзе ўладальнікам суперкубка стаў «Гомель».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?