Рэклама каля сталічнага кінатэатра «Беларусь» са зместам «Гэта стабільнасць падобна да смерці» правісела менш за суткі. Пра яе з’яўленне ў пятніцу паведаміў сайт charter97.org.

Канструкцыя з рэкламай належаць кампаніі «Белзнешрэклама». Але ў самой кампаніі пра новы рэкламны плакат нічога не ведалі — па іх версіі там павінна стаяць рэклама «Смак беларускай мовы».

Пасля тэлефанавання Еўрарадыё кіраўнік кампаніі Дзяніс Моўчан тэрмінова выехаў на месца.

«Гэта несанкцыянаваная рэклама. У нас форсмажорныя абставіны — мы не размяшчалі гэтую рэкламу, ужо выклікалі міліцыю. Але і білборд ўжо нехта зняў».

Цяпер на яго месцы знаходзіцца рэклама «Смак беларускай мовы».

Лукашэнкаўцы часта хваліліся, што іх кіраванне прынесла краіне «стабільнасць». Таму гэтае слова набыло ў Беларусі асаблівы сэнс.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?