Кампанія Wargaming.net, якая належыць беларусу Віктару Кісламу, набыла чыкагскага распрацоўніка гульняў Day 1 Studios.
Сярод самых вядомых яе распрацовак — партаванне камп’ютарнай стралялкі F.E.A.R. на прыстаўкі PlayStation 3 і Xbox 360, а таксама стварэнне камп’ютарнай гульні F.E.A.R. 3.
Сума ўгоды склала $20 мільёнаў.
Амерыканская кампанія будзе перайменавана ў Wargaming West.

Ранейшая плённая праца амерыканцаў з гульнявымі прыстаўкамі (кансолямі) можна азначаць, што Віктар Кіслы вырашыў партаваць свае паспяховыя камп’ютарныя гульні на новую платформу.

Дарэчы, некалькі месяцаў таму Кіслы набыў за $45 мільёнаў аўстралійскую кампанію BigWorld, распрацоўніка рухавічка для World of Tanks.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?