Развіццё турызму ў Тураве (Жыткавіцкі раён Гомельскай вобласці) пагражае біяразнастайнасці рэгіёну. Як паведаміў дырэктар грамадскай арганізацыі «Ахова птушак Бацькаўшчыны» (АПБ) Віктар Фянчук, пра гэта заяўлена ў рэзалюцыі, прынятай па выніках
Паводле слоў Фенчука,
трывогу эколагаў выклікаюць работы па паглыбленні і выраўноўванні Прыпяці ўздоўж Тураўскага балоння, што робіцца для зручнасці хаджэння цеплахода з турыстамі. Экалогіі лугу пагражаюць як гэтыя будаўнічыя работы, так і сам запланаваны запуск цеплахода, які струменем будзе змываць птушыныя кладкі яек і шумам палохаць птушак.
Як падкрэсліў Фянчук, Тураўскае балонне — адна з ключавых тэрыторый для
«Маштабнае развіццё рэкрэацыі і турызму ў Тураве будзе несці пагрозу біяразнастайнасці рэгіёну», — перакананы дырэктар АПБ. Паводле яго слоў, а
дказныя за развіццё турызму ў рэгіёне арганізацыі, у тым ліку ААТ «Тураўшчына», пакуль не выконваюць абяцаных эколагам прыродаахоўных мерапрыемстваў. У гэтай сітуацыі турызм у рэгіёне не можа быць экалагічна дружалюбным,перакананы спецыяліст.