Сярод іншых кандыдытаў называюцца 15-гадовая пакістанская дзяўчына Малала Юсуфзай і расійская праваабаронца Людміла Аляксеева.

1 лютага сканчаецца тэрмін, калі Нобелеўскі камітэт прымае прапановы па кандыдатурах. Поўны спіс кандыдатаў традыцыйна застаецца закрытым. Афіцыйна апублікаваны ён можа толькі праз 50 гадоў. Колькасць кандыдатаў можа перавышаць 200 чалавек, як і ў мінулым годзе.

Аднак тры імені сталі вядомыя загадзя. Два нарвежскія парламентарыі вылучылі старшыню Маскоўскай Хельсінкскай групы Людмілу Аляксееву і беларускага праваабаронцу Алеся Бяляцкага.

«Яны абое кінулі выклік аўтарытарным дзяржаўным структурам і незаконным злоўжыванням уладай», - сказаў адзін з парламентарыяў Ян Санэр.

Бяляцкага асудзілі на 4,5 года турмы строгага рэжыму нібыта за нясплату падаткаў. Насамрэч гаворка ішла пра грошы, якія ён збіраў на дапамогу рэпрэсаваным і пацярпелым. Таксама ён каардынаваў кампаніі назірання за выбарамі.

Бяляцкі застаецца зняволеным у Бабруйскай турме. Беларускія спецслужбы працягваюць кампанію па ачарненні яго і ягоных калег. Тым не менш, як бачым, гэта не задурыла галавы людзям.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?