Фота з Твітара спявачкі Глюкозы.

Фота з Твітара спявачкі Глюкозы.

Пэўны час назад 31-гадовую Сабчак звязвалі цёплыя адносіны з лідарам апазіцыйнай моладзі Іллёй Яшыным. Паведамленне пра шлюб з 40-гадовым Вітарганам стала сюрпрызам для СМІ. Адносіны зоркі расійскага гламуру з акцёрам і рэжысёрам, сынам вядомага акцёра Эмануіла Вітаргана, доўжыліся нейкі час. Сышліся Сабчак і Вітарган на мітынгах апазіцыі. І ён, і яна актыўна падтрымалі рух за перамены ў Расіі.

Сабчак здабыла вядомасць як знатная тусоўшчыца. Але яна, акрамя таго, мае цудоўную адукацыю. Яна скончыла Маскоўскі дзяржаўны інстытут міжнародных адносін (МГІМО). Для яе гэта першы шлюб, для Вітаргана — трэці. Ён меў па адным дзіцяці ў кожнай папярэдняй сям’і.

Пра сваё вяселле маладыя не папярэджвалі. Яны сабралі гасцей проста на вечарынку і раптам з’явіліся перад імі ў вясельных строях. Адзінае фота гэтага моманту з’явілася ў Твітары сяброўкі Сабчак, спявачкі Глюкозы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0