Сёньня Аляксандар Мілінкевіч адзначае 60‑годзьдзе.

«Салідарнасць» дазналася, як палітык сьвяткуе гэты дзень. Высьветлілася, што Мілінкевіч паехаў на Балтыйскае мора.

— Настрой проста выдатны, — кажа сп. Мілінкевіч. — З каханай жонкай я на беразе мора. З раніцы прымаю віншаваньні — вялікую колькасьць тэлефанаваньняў і sms. Вельмі прыемна, што людзі не забылі пра дзень народзінаў.

А вось былыя паплечнікі па кааліцыі Калякін і Лябедзька, як прызнаўся Мілінкевіч, яго не павіншавалі. Праўда, палітык не крыўдуе.

Спадзяюся, яшчэ павіншуюць, — кажа ён. — Можа, па вяртаньні ў Беларусь. Я ж зь імі не сварыўся.

Дарэчы, Мілінкевіч плянуе адзначыць дзень народзінаў і на радзіме. Вялікага сьвяткаваньня ня будзе, проста жадае ціха пасядзець у коле сяброў.

— Зьбяру ў сваёй вёсцы самых блізкіх мне людзей, так і адзначым, — дзеліцца плянамі Мілінкевіч. — Першым жа падарункам, які я сёньня атрымаў, была ўсьмешка маёй жонкі.

Для поўнага шчасьця Мілінкевічу не хапае адной дробязі — «жыць у нармалёвай краіне».

— Як і любы грамадзянін, я хачу жыць у свабоднай дэмакратычнай дзяржаве, дзе моладзь не перасьледуецца за свае погляды. Гэта быў бы найлепшы падарунак для мяне.

Салідарнасць

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0