Алесь Бяляцкі, Генадзь Фядыніч, Станіслаў Шушкевіч, Сяргей Міхалок, а таксама аўтары «плюшавага дэсанту» — супрацоўнікі шведскага рэкламнага агенцтва Studio Total — Томас Мазэці, Ганна Фрэй і Пэр Кромвэл названыя лаўрэатамі прэміі «Хартыі’97».

Цырымонія ўзнагароджання Нацыянальнай прэміяй у галіне абароны правоў чалавека за 2012 год адбылася ў Варшаве, дзе месціцца цяпер рэдакцыя парталу «Хартыя’97».

Галоўная рэдактарка партала Наталля Радзіна заявіла, што 1 лютага — адметная дата ў беларускай гісторыі, бо менавіта ў гэты дзень 150 гадоў таму на беларускіх землях пачалося паўстанне пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага:

«Такія людзі, як Каліноўскі, сваёй барацьбой вярнулі беларусам пачуцьцё годнасці і нацыянальнай свядомасці. Людзі, якіх мы ушаноўваем сёньня, таксама змагаюцца за свабоду нашай краіны. Сваім прыкладам яны вяртаюць сваёй нацыі пачуцьцё годнасці».

Ад імя Алеся Бяляцкага, які зараз знаходзіцца ў зняволенні, прэмію атрымала яго жонка Наталля Пінчук.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?