У ноч на 2 лютага ў мінскім гей-клубе «6А» супрацоўнікі міліцыі ў цывільным затрымалі прыкладна 40 чалавек, паведамляе праваабарончы праект GayBelarus.

У міліцэйскім рэйдзе ўдзельнічалі не менш як восем супрацоўнікаў праваахоўных органаў. Яны праверылі ў наведвальнікаў установы пашпарты. Некалькі дзясяткаў затрыманых для высвятлення асобы даставілі ў аддзяленне міліцыі. Як паведамляюць відавочцы, аднаго з хлопцаў, які запатрабаваў ад супрацоўніка міліцыі назвацца, па зямлі давалаклі да аўтобуса, дзе прыкавалі наручнікамі да сядзення. Усім затрыманым забаранілі карыстацца тэлефонамі.

Як паведаміла праваабаронца Наталля Манькоўская, пазней іх адпусцілі, перапісаўшы пашпартныя звесткі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?