У сувязі з няяўкай ў прызначаны час на вучэбна-трэніровачны збор без паважных прычын з размяшчэння нацыянальнай зборнай каманды быў адлічаны Андрэй Касціцын.
Хакеіст знаходзіўся ўжо два дні ў Беларусі, аднак не патлумачыў прычыны сваёй няяўкі і не паставіў у вядомасць трэнерскі штаб зборнай, паведамляе сайт Федэрацыі хакея.

Хакейная зборная Беларусі рыхтуецца да перадалімпійскай кваліфікацыі. Турнір пройдзе ў Даніі з 7 па 10 лютага (удзельнікі — Данія, Беларусь, Украіна, Славенія). Пераможца атрымае пуцёўку на Зімовыя алімпійскія гульні ў Сочы ў 2014 г. У панядзелак, 4 лютага, у Мінску беларусы згуляюць таварыскі матч з Францыяй (Мінск-Арэна).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?