25 ліпеня ў судзе Ленінскага раёну Менску працягнуўся працэс па справе Кастуся Лукашова. Брат Вячаслава Сіўчыка абскарджвае прысуд, паводле якога яго пакаралі двума гадамі зьняволеньня з адтэрміноўкай на 2 гады за нібыта зьдзейсьнены супраціў міліцыі. Пасьля апытаньня сьведкі Кастусь Лукашоў выступіў з апошнім словам.

« (...) Мне няма чаго дадаць па юрыдычным баку справы. Таму я хацеў бы спыніцца на чалавечым баку.

Мне 36 гадоў. Гэта дастатковы век, каб заслужыць устойлівую рэпутацыю. Дагэтуль у мяне была рэпутацыя сумленнага, адкрытага, прамога чалавека (магчыма, часам залішне прамога). Я ніколі не хлусіў і да гэтай крымінальнай справы паставіўся, як заўжды, адкрыта. Адкрытасьць і сумленнасьць праявіў і бок абароны. Тыя шурпатасьці і невялічкія супярэчаньні ў паказаньнях сьведкаў абароны, на якія так настойліва паказвае дзяржабвінавачаньне – толькі паказчык шчырага падыходу да даваньня паказаньняў і апора на тое, што кожны са сьведкаў запомніў.

БЯЗ ВАС — НІЯК. Сайт nn.by робіцца на Вашы грошы. Ахвяраваньне можна перавесьці ў любым аддзяленьні банку, на любой пошце. На банкаўскай квітанцыі ў графе «Від плацяжа» трэба пазначыць: «Ахвяраваньне за Інтэрнэт». У графе: «Атрымальнік плацяжа» трэба пісаць: ПВУП «Суродзічы», УНП 190 786 828. У графе «Найменаваньне банку» трэба пісаць: «МГД ААТ «Белінвестбанк», вул.Калектарная, 11, Мінск, код 764». У графе «Рахунак атрымальніка» — 3012 206 280 014. Пры перасылцы грошай па пошце тое самае трэба пісаць у рубрыках «Каму» і «Куды». Раздрукаваць банкаўскую квітанцыю (pdf-файл 38Кб, A4).

Асаблівую ўвагу суду я хацеў бы зьвярнуць на наступны важны аспэкт: мне вельмі не хацелася бы, каб падзеі 29 сакавіка разглядаліся з пункту гледжаньня асабістай непрыязі да супрацоўнікаў праваахоўных органаў, якая павінна была бы зьявіцца ў мяне на тле ўзгаданых у судзебным сьледзтве зьдзекаў над маімі братам і маці. У мяне няма непрыязі і нянавісьці да іх. Ні да пацярпелага (я так і не прызнаю ў ім чалавека, які бегаў за машынай 29.03.06, пра што казаў і на вочнай стаўцы ў СІЗА, і на судовых пасяджэньнях), ні нават да тых, хто выкраў і жорстка зьбіў майго брата. Я добра разумею прычыны іхніх дзеяньняў і самаўпраўства ў нашай сыстэме.

Але я заўжды цьвёрда ўпэўнены, што чыненае самаўпраўства і беззаконьні маюць часавыя і прасторавыя межы. Кожнаму зь іх абавязкова прыйдзецца адказаць перад Законам у свой час.

Цалкам відавочна, што я не зьдзяйсьняў рэчаў, якія мне інкрымінуюцца. 29 сакавіка 2006 году ніхто не прад’яўляў мне пасьведчаньняў супрацоўнікаў праваахоўных органаў. Нікому я не супраціўляўся. Для мяне, увогуле, не характэрны гвалт, пра што сьведчыць і маё знаходжаньне ў СІЗА, дзе зьняволеным па арт. 364 ствараюцца такія ўмовы, што абавязкова зьявіліся б шчэ эпізоды, калі б я ня быў адэкватным і стрыманым чалавекам.

Разумею, перад судом стаіць нялёгкая задача. Калі прызнаць мяне нявінаватым, атрымаецца, што супрацоўнікі міліцыі, скажам так, хітрылі ў судзе. Але рабіць зь мяне крымінальніка дзеля гонару мундзіра – было бы ў вышэйшай ступені несправядліва. Дзякуй».

26 ліпеня а 10 гадзіне раніцы будзе абвешчаны прысуд.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?