Адначасова з мюнхенскай канферэнцыяй па бяспецы 2 лютага, дзе віцэ-прэзідэнт ЗША Джо Байдэн прапанаваў Ірану падысці канструктыўна да перамоваў па ядзернай праграме, Тэгеран прэзентаваў першы знішчальнік іранскай вытворчасці.

Калі афіцыйныя дадзеныя пацвердзяцца, то гэта будзе сур’ёзным стымулам для далейшай гонкі ўзбраенняў на Блізкім Усходзе.

Улетку мінулага года Група даследаванняў Кангрэсу ЗША падлічыла, што ў 2011 годзе аб’ёмы продажаў амерыканскай зброі за мяжу патроіліся. І асноўнымі пакупнікамі сталі Саудаўская Аравія, Аман і Арабскія Эміраты.

Да гэтага часу на ўзбраенні ў Ірану было ўсяго некалькі знішчальнікаў расійскай і амерыканскай (да 1979 года) вытворчасці.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?