Абагнаўшы больш за тысячу супернікаў са Швецыі, Нарвегіі, Германіі, Італіі і Даніі беларуская каманда ўвайшла ў спіс 25 магчымых удзельнікаў папулярнага скандынаўскага фэсту SwedenRockFetival.

Sweden Rock Festival быў заснаваны ў 1992 годзе і з тых часоў ператварыўся ў адзін з галоўных рок-фэстаў Еўропы. У розныя гады на ім выступалі Aerosmith, Judas Priest, Europe, Deep Purple, Scorpions, Alice Cooper, Testament. Сёлета SwedenRockFetival пройдзе 5-8 чэрвеня ў шведскім горадзе Сёльвесборг.

Характэрна, што Litvintroll аказаліся адзінымі прадстаўнікамі Беларусі за ўсю гісторыю правядзення фэсту. Застаецца справа за малым: абысці 24 канкурэнта, трапіць у тройку фіналістаў і выступіць на адной сцэне з такімі легендарнымі групамі як Kiss, Europe, Avantasia, Accept ды інш.

Падтрымайце банду ў міжнародным галасаванні інтэрнаўтаў!

Аддаць свой голас за Litvintroll можна 2 разы ў дзень па гэтай спасылцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?