«Оскар Барысавіч памёр у ноч на нядзелю. Ён вельмі мучыўся», — распавяла ria.ru яго ўдава.

Яна дадала, што месца і час пахавання пакуль невядома. «Але ён хацеў бы быць пахаваны на Новадзявочых могілках», — адзначыла яна.

Оскар Барысавіч Фельцман нарадзіўся 18 лютага 1921 года ў Адэсе.
Яго бацька быў хірургам-артапедам, таксама ён прафесійна граў на фартэпіяна, таму будучы кампазітар з ранняга дзяцінства не прапускаў ніводнага канцэрту музыкаў, што выступалі і гастралявалі ў Адэсе.

Фельцман пачаў займацца музыкай ва ўзросце пяці гадоў, а яго першая фартэпіянная п’еса «Восень» з’явілася праз год, калі яму было ўсяго шэсць гадоў.

У 1939 годзе ён скончыў школу імя Сталярскага, затым паступіў на кампазітарскі факультэт Маскоўскай кансерваторыі.

Кампазітар напісаў такія вядомыя песні, як «Чорнае мора», «Ландышы» (словы Вольгі Фадзеевай), «Вянок Дуная», «Манжэрок», «Вялікае неба», «На табе сышоўся клінам белы свет…». Песні Фельцмана выконвалі, у прыватнасці, Леанід Уцёсаў, Марк Бернес, Уладзімір Трошын, Іосіф Кабзон, Муслім Магамаеў, Эдуард Хіль, Валянціна Талкунова, Юрый Гуляеў, Леў Лешчанка, Алег Анофрыеў і Эдзіта П’еха, якую кампазітар называў сваёй любімай выканаўцай.

«Ландышы» ў выкананні Геленай Веліканавай (Веліканайце).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?