Міністар адукацыі Аляксандар Радзькоў: «Дзякуючы цэнтралізаванаму тэставаньню многія навучальныя ўстановы са сталічных ператварыліся ў сапраўды беларускія. Напрыклад, у Беларускім дзяржаўным мэдыцынскім унівэрсытэце ў гэтым годзе ўпершыню ўзьнікла праблема забесьпячэньня студэнтаў месцамі, бо павялічылася колькасьць студэнтаў‑немянчанаў».
«Істотна павысілася якасьць навучальнага працэсу студэнтаў‑першакурсьнікаў. Напрыклад, у Беларускім дзяржаўным эканамічным унівэрсытэце па выніках першай зімовай сэсіі першакурсьнікі па ўзроўні пасьпяховасьці абышлі сваіх папярэднікаў».
З інтэрвію газэце «Літаратура і мастацтва»