Успомніў топ-мэнэджар і пра Беларусь, паставіўшы яе ў адзін шэраг з Зімбабвэ, Эрытрэяй і Паўночнай Карэяй. Вытрымкі з кнігі, якая выйдзе ў красавіку, прыводзяць журналісты The Wall Street Journal.

«Такія краіны, як Беларусь, Эрытрэя, Зімбабвэ і Паўночная Карэя — аўтарытарныя рэжымы з культам асобы і статусам ізгоя ва ўсім свеце — амаль нічога не страцяць ад уваходжання ў кіберсаюз дыктатур, дзе змогуць абменьвацца падыходамі да цэнзуры, маніторынгу, а заадно і адпаведнымі тэхналогіямі», — лічыць Эрык Шміт.

WSJ таксама прыводзіць вытрымкі з кнігі на тэмы журналістыкі, кібервойнаў, ананімнасці, перспектываў пошукавай выдачы і будучыні тэхналагічных кампаній.

«Некаторыя ўрады палічаць занадта небяспечным мець тысячы ананімных карыстальнікаў, якіх нельга адсачыць і ідэнтыфікаваць.
Гэтыя краіны захочуць ведаць, хто стаіць за кожным акаўнтам, і будуць патрабаваць ідэнтыфікацыю на самым высокім узроўні», — мяркуе Эрык Шміт.

«Пашукавікі пры выдачы вынікаў будуць ранжыраваць інфармацыю ад верыфікаваных профіляў вышэй, чым такую ж інфармацыю ад ананімных профіляў. Натуральна, карыстальнікі будуць клікаць на верхнія, верыфікаваныя, вынікі. Імкненне да ананімнасці можа прывесці да таго, што пра вашае меркаванне ніхто не даведаецца», — лічыць кіраўнік рады дырэктараў Google.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?