«Баядэра» задаволеная беларускім гарэлкавым рынкам
У 2012 годзе на магутнасцях Гродзенскага лікёра-гарэлачнага завода «Неманофф» было выраблена па ліцэнзіі 150 тыс. дал, ці 3 млн бутэлек гарэлкі «Хлебны дар», правы на якую належаць украінскай групе «Баядэра».
У інтэрв’ю «Камерсанту» новы кіраўнік украінскай кампаніі Наталля Бондарава адзначыла, што задаволеная, як развіваецца бізнэс у Беларусі.
«Хацелася б адзначыць станоўчыя вынікі супрацоўніцтва ў Беларусі, дзе наладжаная ліцэнзійная вытворчасць гарэлкі „Хлебны дар“», — заявіла новая гаспадыня «Баядэры».
Па ліцэнзіі гродзенцы вырабляюць яшчэ два гарэлачныя брэнды «Медофф» і «Мърная». Правы на іх пасля банкруцтва «Саюз-Віктаны» належаць ангельскаму бізнэсоўцу Нілу Сміту.
У мінулым годзе аднавіў разліў ліцэнзійнай гарэлкі Nemiroff «Мінск-Крышталь». Украінцы плануюць выпускаць у Беларусі ў год не менш як 700 тыс. дал гарэлак і заняць 7–8% беларускага рынку моцнага алкаголю. У сваю чаргу яны прапанавалі дыстрыбуцыю часткі мінскага Nemiroff і ўласнай прадукцыі «Мінск-Крышталя» праз свае экспартныя каналы.
ej.by
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ