П’яны кіроўца ў Мінску за ноч здзейсніў два ДТЗ і абодва разы з’ехаў з месца здарэння,
паведаміла старшы інспектар па агітацыі і прапагандзе АДАІ Заводскага РУУС сталіцы Анастасія Забаўскі

Усё пачалося з таго, што ў ноч на 2 лютага 45-гадовы мужчына вырашыў сесці п’яным за руль свайго «Опеля». Перад гэтым ён добра «адпачыў» з прыяцелямі. Прыгоды для гора-кіроўцы пачаліся на вуліцы Галадзеда, дзе ён выехаў на паласу сустрэчнага руху і сутыкнуўся з аўтобусам МАЗ. Пасля ДТЗ кіроўца паспяшаўся з’ехаць з месца здарэння. Працягваючы свой маршрут на вуліцы Аўэзава, «Опель» зноў трапіў у аварыю, гэтым разам заехаўшы ў «Сітраен», што стаяў на ўзбочыне. П’яны ліхач зноў з’ехаў з месца здарэння.

Неўзабаве пасля гэтага кіроўцу затрымалі інспектары ДАІ.
Медыцынскі агляд паказаў у крыві ў парушальніка 2 праміле алкаголю. У дачыненні да затрыманага супрацоўнікі ДАІ склалі пяць пратаколаў аб адміністрацыйным правапарушэнні: за кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап’янення, за два ДТЗ і два збяганні з месца здарэння.
У выніку мінчуку прыйдзецца на 5 гадоў забыцца пра кіраванне аўтамабілем — яго пазбавілі вадзіцельскіх правоў.
Акрамя таго, парушальніка абавязалі выплаціць штраф — 40 базавых велічынь (4 млн рублёў).
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?