04.02.2013 / 17:31

Пазняк — не «былы лідар» 110

Адкрыты зварот да тэлеканала «Белсат». Піша Уладзімір Падгол.

Паважаныя сябры! Я з вялікай цікавасцю паслухаў на вашым сайце дыктоўку Каліноўскага, якую начытаў з яго «Лістоў з-пад шыбеніцы» Зянон Пазняк. Адно непрыемна ўразіла мяне. Вось анонс, які стаіць на вашым сайце з тыдзень:

«Зянон Пазняк чытае ў інтэрнэце тэкст агульнанацыянальнай дыктоўкі — 2013

Цяпер беларусы, якія збяруцца для напісання дыктоўкі ў гонар паўстанцаў 1863 года, змогуць зрабіць гэта пад голас былога лідара беларускага нацыянальнага адраджэння».

Калі б азначэнне Пазняка як «былога лідара беларускага нацыянальнага адраджэння» прагучала ў дыскусійнай перадачы, скажам, «Аб нацыянальных лідарах: самазваных і сапраўдных», ды з вуснаў якогась эксперта, ды аргументацыяй, такое я б змог зразумець і апраўдаць. Яле калі такое азначэнне анансуе дзейнага палітыка, ды яшчэ ад імя ўсяго «Белсата», гэта ўжо гучыць як у часы СССР, калі СМІ выконвалі ролю суддзяў і пракурораў — забівалі маральна.

Першы парадокс сітуацыі ў тым, што кіраўнік КХП БНФ Зянон Пазняк адгукнуўся на мой заклік узяць удзел у інтэрнэт-дэманстрацыі «За незалежнасць» чытаннем «Лістоў з-пад шыбеніцы» Каліноўскага першым з усіх палітычных і грамадскіх лідараў палітычнага поля Беларусі.

Другі парадокс у тым, што я не кантактаваў з Пазняком больш за дзесяць гадоў ні ў ніякай форме. І, адпаведна, не прапаноўваў яму браць удзел у інтэрнэт-дэманстрацыі Каліноўскага. Ён жа адразу зразумеў сэнс акцыі. А вось некаторых сённяшніх лідараў я літаральна ўгаворваў надыктаваць тэкст, дамаўляўся пра аператараў для відэазапісу, пра месца на сайтах. А ў выніку яны так і не знайшлі мажлівасці выйсці да грамадзянаў са словамі Каліноўскага.

І вось Зянон Пазняк, якога вы асудзілі на статус «былога лідара», проста так, упэўнена і пераканана начытаў запавет Каліноўскага ды на вашым тэлеканале. І ў які ўжо раз гэтым фактам пацвердзіў сваё права на агульнанацыянальнае лідарства.

Я не пісаў вам той тыдзень, які на вашым сайце вісела абразлівае азначэнне. Думаў, што вы, праглядаючы сайт, (а Пазняк у вас набірае сотні водгукаў), заўважыце прыкрае азначэнне. Яле яно вісіць і цяпер. І ніхто з вас, уключна з вашымі кіраўнікамі, так і не заўважыў (ці заўважыў і згодны з гэтай саўковай праявай еўрапейскай тэлекампаніі, якая прэтэндуе на ролю нацыянальнай).

Калі спытаеце, што вам зараз рабіць, адкажу: вы не дзеці і самі знойдзеце рашэнне. Мяне ж цікавіць адно. Як вы насамрэч ацэньваеце гэтае здарэнне? Як проста тэхнічную недарэчнасць? Ці пракурорска-судзейскі прысуд палітычнаму лідару для вас цалкам апраўданы, і вы адносіце гэты да праявы плюралізму? Я б вельмі хацеў пачуць вашыя меркаванні. Бо сама агульнанацыянальная дыктоўка на першым этапе адразу высвеціла, хто ёсць хто на палітычным полі Беларусі, і тут жа засведчыла, хто ёсць хто ў незалежных СМІ.

Спадзяюся, мой ліст з’явіцца на вашым сайце, і я атрымаю адказ. Прапаную правесці дыскусію на «Белсаце» аб сапраўдных і віртуальных лідарах.

Уладзімір Падгол

0
Лосьсказаўдзякуй / Адказаць
04.02.2013 / 18:13
Спадар Уладзімір, вы нешта заблізка да сэрца бярэце лёс былога палітыка. Перажываеце і падазраеце ў змове там, дзе не варта. Зянон, канешне, як Ленін, вечна жывы. Але ўзначальваць беларускае нацыянальнае адраджэнне - гэта не начытваць на камеру словы лідэра нацыянальнага паўстання. Абвінавачванне ўсіх навокал у завербаванасці КДБ - таксама не лідэрства. Зянон Станіслававіч будзе дзейсным лідэрам, калі вернецца ў палітыку, вернецца дзеяннямі. Хаця дзеячам 80-х у 21-м стагоддзі ўсё будзе чужым.
0
Litwin-BIELARUS / Адказаць
04.02.2013 / 18:45
Wielmi rana Paz`niaka- Zaliczyli da bylych; Jaho mocnaja ruka: Dasc` lukawamu- pad dych!
0
падкаморы / Адказаць
04.02.2013 / 18:56
Відаць, Падгол засумаваў у Кіеве і вырашыў такім чынам - праз былога, што ў Варшаве лідара - сьціпла напомніць аб сабе, руплівым, які нешта піша, піша, прамаўляе, бы старазапаветны прарок, прадказвае, выкрывае... ну і г.д. Але да палітычнага жыцьця ўся гэтая пісьмовая мітусьня ня мае аніякага дачыненьня. Адны папісваюць, лічачы сябе нейкімі лідарамі, другія публічна пачытваюць напісанае. А вось канкрэтная Мошкіна лічыць, а реальны Лука - кіруе. Усе "при делах", как кажуць па-руску.
Паказаць усе каментары/ 110 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру