Прэзідэнт Ірана Махмуд Ахмадзінежад у панядзелак заявіў, што гатовы стаць першым астранаўтам ў рамках нацыянальнай праграмы, якая прадугледжвае палёт чалавека ў космас, перадае агенцтва Reuters са спасылкай на іранскія СМІ.

«Я гатовы стаць першым чалавекам, якога адправяць у космас іранскія навукоўцы»,
— прыводзіць іранскае агенцтва Mehr словы Ахмадзінежада ў кулуарах выставы дасягненняў у галіне касмічных тэхналогій у Тэгеране.

Тыдзень таму іранскія СМІ паведамілі пра запуск у космас малпы, якая паспяхова вярнулася на Зямлю на борце спецыяльнага апарата. Кіраўнік іранскага касмічнага ведамства Хамід Фазель заяўляў, што запуск малпы ў космас з’яўляецца падрыхтоўчай часткай праекта, які прадугледжвае палёт у космас чалавека. Яго плануецца ажыццявіць у бліжэйшыя 5–8 гадоў.

Прэзідэнцкія выбары ў Іране павінны адбыцца ў жніўні 2013 года, аднак Ахмадзінежад не зможа прыняць у іх удзел,
паколькі займае гэту пасаду два тэрміны запар.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?