Супрацоўнікамі ўпраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі ГУУС Мінгарвыканкама сумесна з калегамі з упраўлення мінскай ДАІ і інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Ленінскага раёна затрыманы 32-гадовы індывідуальны прадпрымальнік. Ён рэалізоўваў наркаспажыўцам насенне маку (кампанент для вырабу опіуму). Пра гэта паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама.

Свой «бізнес» камерсант разгарнуў на вуліцы Карбышава, дзе і трапіў на вочы аператыўнікаў.

Пры аглядзе «Форда», які належыць затрыманаму, міліцыянеры знайшлі 30 кілаграмаў маку, гатовага да рэалізацыі (прадавец прасіў з кліентаў па 320 тысяч рублёў за кілаграм). У дачыненні да прадпрымальніка складзены адміністрацыйны пратакол. Насенне маку канфіскавана.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?