Зьміцер сёньня прысутнічаў на судзе па справе Кастуся Лукашова. Калі быў абвешчаны вынік (прысуд пакінулі бязь зьменаў), Хведарук скіраваўся ў бок Мэдунівэрсытэту. За ім пайшлі два ўчастковыя міліцыянты, якія неўзабаве яго і затрымалі.
Цяпер хлопец знаходзіцца ў Маскоўскім РУУСе. Магчыма, сёньня ўжо пройдзе суд.
Нагадаем, што заўтра грамадзкасьць мяркуе адзначыць 17‑ю гадавіну прыняцьця Дэклярацыі аб дзяржсувэрэнітэце. Прэвэнтыўна затрыманыя і асуджаныя на суткі некалькі чалавек. Хведарук стаў 15‑м.
Найхутчэй сёньня затрымаюць і асудзяць яшчэ некалькіх маладафронтаўцаў і моладзевых актывістаў.