Найбольш папулярная на амерыканскім Сярэднім Захадзе выданне «Chicago Tribune» змясціла матэрыял, прысвечаны чарговаму спектаклю беларускага «Свабоднага тэатру».
«Сэксуальнае жыццё сучасных гарадоў: Берліну ў
Але сэксуальнае жыццё беларускай сталіцы Менску, на задуму беларускага «Свабоднага тэатру», — гэта нешта менш крыклівае ды больш фундаментальнае»,— піша аўтар матэрыялу Рыд Джонсан (Reed Johnson).
Гаворка пра п’есу
Цэнтральнымі аспектамі спектаклю выступаюць чалавечая ідэнтычнасць і свабода, адлюстраваныя праз прызму сэксуальнасці.«Пастаноўка беларускага «Свабоднага тэатра» паказвае эратычнае жыццё простых людзей у ценю апошняе дыктатуры Еўропы», — паведамляе выданне.
На працу над «
«Але ў сталіцы былой савецкай рэспублікі, якая неспакойна жыве паміж Польшчаю ды Расеяй, сэксуальныя праявы — гэта не проста следаванне прынцыпу задавальнення»,— падкрэслівае Рыд Джонсан.
«У такім грамадстве, як нашае, гэта звязана проста з магчымасцю жыць», — кажа заснавальніца «Свабоднага тэатру» Наталля Каляда. Як адна са стваральнікаў п’есы, яна лічыць, што «правы жанчын і сэксуальных меншасцяў — гэта асноўныя правы». «А калі сама асноўная ідэя твайго права падаўленая, відавочна, ты хочаш супрацьстаяць і даказаць, што гэта тваё права й твая асабістая прастора, што ніхто не мае права душыць яго і забараняць», — дадала Наталля Каляда.
П’еса апавядае пра зневажальную для годнасці чалавека паўсядзённасць беларусаў, за якімі шпіёніць, якіх пераследуе і кідае за краты сістэма, што звяртае ўвагу на не санкцыянаваныя рэпрэсіўным дзяржаўным законам паводзіны як на амаральныя, падрыўныя і небяспечныя.85-хвілінны спектакль праходзіць на амаль пустой сцэне — у выкананні дзевяці актораў, на расейскай і беларускай мовах з ангельскімі субтытрамі.
Гледачам прапаноўваецца віртуальны тур па эратычных межах гораду. Гэта бязрадасныястрыптыз-клубы , жорстка разагнаныгей-парад , допыты ў міліцыі.
Аўтар публікацыі спасылаецца на словы журналістку лонданскай газеты «The Guardian» Кейт Келаўэй, якая піша, што партрэт гораду, паказаны «Свабодным тэатрам», «выкрывае жорсткую крывадушнасць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі». «Гэта складанае даследаванне таго, што значыць любіць горад, які не адказвае тым сама», — прыходзіць да высновы Кейт Кэлаўэй.
Хаця «