У Іране гатовы прыняць з візітам прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнку.
Пра гэта заявіў пасол Ірана ў Беларусі Махамад Рэза Сабуры 5 лютага на прэс-канферэнцыі ў Мінску, адказваючы на пытанне аб тым, ці плануюцца двухбаковыя візіты на вышэйшым узроўні.

«Мы некалькі разоў запрашалі прэзідэнта Беларусі наведаць з візітам Іран. І калі я асабіста сустрэнуся з ім, то яшчэ раз перадам запрашэнне і спытаюся ў яго, на які час ён плануе гэты візіт», — сказаў дыпламат.

Ён падкрэсліў, што Іран «поўнасцю гатовы прыняць яго».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?