У сераду, 6 лютага, на большай частцы тэрыторыі Беларусі чакаюцца ападкі (снег, мокры снег, па паўднёвым усходзе з дажджом). У асобных раёнах утворыцца слабы туман. Вецер паўднёвы ўмераны, ноччу месцамі парывісты. Тэмпература паветра: мінімальная ноччу 0. -6°С, максімальная днём -1. +5°С.

У чацвер, 7 лютага, у многіх раёнах краіны пройдзе снег, мокры снег, месцамі па захадзе прагназуецца моцны снег, па паўднёвым усходзе краіны — мокры снег з дажджом. Дзе-нідзе згусціцца туман. Вецер паўднёва-ўсходні ўмераны. Тэмпература паветра: мінімальная ўначы -5. +2°С, максімальная удзень -2. +4°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?