Праходзіць сэлектарная нарада па пытаньнях жніва.

У самым пачатку «сур’ёзнай размовы» Аляксандар Лукашэнка зазначыў, што яго вельмі хвалюе сытуацыя, якая склалася на рынку зерня ў Эўропе і ў сьвеце. «У Расеі, Украіне, Эўропе хлеба няма. У нас хлеб ёсьць добры, хоць і цяжкі, калі мы яго зьбярэм, то будзем мець нават запас», — разважае кіраўнік дзяржавы. Лукашэнка размаўляе досыць спакойным тонам, і не павышае голасу. Пакуль...

«У палёх ня менш за сем мільёнаў тонаў зерня. На палях добры ўраджай кукурузы, буракоў ды іншых культур», — зь веданьнем справы кажа прэзыдэнт.

Пасьля невялікай прамовы Лукашэнкі справаздачу пачалі трымаць старшыні аблвыканкамаў.

Канстанцін Сумар (Берасьцейскі аблвыканкам) пачаў прамову з падзякі кіраўніку дзяржавы за дапамогу ў пераадоленьні нядаўніх стыхій у вобласьці.

Лукашэнка выказаў зьдзіўленьне і неразуменьне, пра якія стыхіі кажа чыноўнік. Высьветлілася: пра ліўневыя дажджы, якія «бываюць раз на сто гадоў». Прэзыдэнт сказаў, што гэта навала ня толькі для Берасьцейшчыны, але і для ўсёй Беларусі.

А што вы думаеце пра гэта?
Зьмясьціце свой камэнтар
да гэтага артыкулу.
Хай людзі вас пачуюць!

«Вы ўпёрліся галавой у сьценку і нічога слухаць ня хочаце. На палёх трэба сеяць тое, ад чаго можна атрымаць аддачу. Аднаўляйце мэліярацыйную сыстэму і сейце там. Там, дзе нельга нічога вырошчваць, саджайце лес».

На Берасьцейшчыне ўжо сабралі 46 % збожжа. Сумар зазначае, што ў параўнаньні зь мінулым годам ураджайнасьць павялічылася, хоць і не істотна.

Уладзімер Андрэйчанка (Віцебскі аблвыканкам) лічыць, што сёлета Віцебшчына дасьць як ніколі вялікі ўраджай зерня, а таксама папрасіў даставіць у вобласьць машынаў МАЗ. Іх меліся паставіць у другім паўгодзьдзі.

«Ня так часта Госпад адорвае вас такім ураджаем. У вас ужо мусіць быць плян перакідваньня камбайнаў з поўдня краіны да вас», — праблему МАЗаў Лукашэнка таксама паабяцаў вырашыць.

Ад Аляксандра Якабсона (Гомельскі аблвыканкам) Лукашэнка найперш хацеў пачуць пра тое, як ідуць справы з ураджаем цыбулі, гароху, а таксама кукурузы. Галоўнакамандуючы мяркуе, што на Гомельшчыне штогод трэба саджаць болей кукурузы. «У вас клімат ужо, як у Крыме, таму трэба пераарыентоўваецца на іншыя культуры», — сказаў гарант Канстытуцыі.

«Як ня стала Дамашкевіча, то і Гарадзеншчына маўчыць, няма з кім спаборнічаць», — такпрэзыдэнт прадставіў старшыню Гарадзенскага аблвыканкаму Ўладзімера Саўчанку.

«Калі ласка, калі пачнеце ўбіраць з палёў кукурузу, то запрасіце мяне, я хачу на гэта паглядзець, бо ведаю, што ў вас там усё на найвышэйшым узроўні. Я хачу падзячыць гарадзенцаў за добрую працу», — папрасіў першы прэзыдэнт Рэспублікі Беларусь.

Дамашкевіча Лукашэнка згадаў і перад выступам новага кіраўніка Меншчыны Леаніда Крупца.

«Ну, скажы мне чэсна, ці адбыўся абвал пасьля адстаўкі Дамашкевіча?».

Другое пытаньне да Крупца было: «А што ў вас з малаком»? Старшыня Менскага аблвыканкаму шчыра прызнаўся, што вынікі ня вельмі добрыя і ў гэтых паказьніках адбылося паніжэньне.

«Мы ня можам страціць нават паўкілі малака», — папярэдзіў кіраўнік дзяржавы.

«Мільён намалоціш?» — строга запытаўся ў Барыса Батуры (старшыні Магілёўскага аблвыканкаму). «Не хачу прагназаваць, але пастараемся», — адказаў чыноўнік.

«Я лавіў сябе на думцы, што сёлета жніво, як ніколі арганізаванае, прычым без указкі зь верху. Сэлектарная нарада сёньня трэба толькі для таго, каб паказаць, які дарагі нам хлеб», — сказаў Лукашэнка.

«Хто сказаў, што апэльсіны, часнок ці перцы не рэнтабэльныя ў беларускіх умовах? Гэта няпраўда», — адзначыў прэзыдэнт.

На сёньня ўжо з палёў прыбралі 39 % збожжа, намалочана 2,8 мільёнаў тон. Адміністрацыя прагназуе, што канчатковы паказчык будзе ў раёне 7‑7,5 мільёнаў тонаў збожжа. Толькі для гэтага «камбайны мусяць працаваць ня толькі ўвесь дзень, але і ноч». Аднак гэта для рапартаў. Калі ж зыходзіць з простай прапорцыі, выходзіць меней. Калі дзьве пятыя плошчаў далі 2,8 млн тонаў, то 100 % плошчаў дадуць хіба 6,5 мільёнаў: на поўначы ўраджаі меншыя, а страты вышэйшыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?