Надыходзяць часы, калі сабраць грошы на ўласны крэатыўны стартап можна не губляючы незалежнасці, а часам нават не пакідаючы межаў кватэры. У эру сацсетак спонсарам можа быць кожны, трэба проста навучыцца зараджаць ідэямі і дзяліцца баблом з іншымі. Каб даведацца пра тое, як пры дапамозе сеціва здабываць грошы на рэалізацыю ідэі, мы сустрэліся з Аляксандрам Дзяргаем — прадзюсарам менскай гейм-студыі Aterdux Entertainment, адным са стваральнікаў першага паспяховага беларускага краўдфандынг-праекта, які сабраў праз платформу Kickstarter $ 80 000 на распрацоўку гістарычнай ролевай гульні.

Краўдфандынг — гэта калі людзі праз спецыяльныя сайты скідваюцца грашыма на рэалізацыю цікавых праектаў, такіх як запіс музычнага альбома, паездка дзяцей-сірот за мяжу, стварэнне новага рэвалюцыйнага гаджэта ды інш. Кожны чалавек, які ахвяруе грошы, пасля заканчэння праекта можа атрымаць узнагароджанне, так званы «рэўорд», які, у залежнасці ад памеру інвестыцый, вар’юецца ад якога-небудзь постара на сцяну з аўтографам да звання выканаўчага прадзюсара ў якім-небудзь нямецкім арт-хаўсным фільме. Акрамя гэтага, любы чалавек можа дадаць свой уласны праект і паспрабаваць сабраць патрэбную суму на ажыццяўленне ўласнай геніяльнай ідэі. Але важна не перабраць з выстаўленнем неабходнай сумы, бо час збору абмежаваны і, калі праект не збірае прызначанай планкі, усе грошы вяртаюцца віртуальным інвестарам.

З прадзюсарам Aterdux Entertainment Аляксандрам Дзяргаем мы сустракаемся пасярод працоўнага дня ў адным з менскіх сушы-бараў. Aterdux Entertainment — невялічкая, менш за дзесяць чалавек, індзі-студыя для распрацоўкі кампутарных гульняў. Legends of Eisenwald, іх краўдфандынг-дзецішча, — для стваральнікаў першая сапраўды вялікая гульня. Яе распрацоўка пачалася яшчэ ў 2010 годзе, але да гэтага часу за Aterdux ужо значылася старамодная RPG пад назвай Discord Times. Legends of Eisenwald – яе ідэйны сіквэл, таксама ролевая гульня пра Сярэднявечча з фэнтэзі-элементамі, але больш сур’ёзная і прадуманая.

Працяг чытайце па гэхтай спасылцы.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?