У Брэсце мытнікі канфіскавалі безгаспадарчыя 27,5 тыс. еўра, знойдзеныя 3 лютага ў купэ цягніка Масква — Парыж.
Як паведамілі ў
Было ўстаноўлена, што гэты грамадзянін мае пры сабе замежную валюту, якая не перавышала ў эквіваленце 10 тыс. долараў ЗША.Згодна з заканадаўствам, такую колькасць грашовых сродкаў дазваляецца перамяшчаць без пісьмовага дэкларавання.
Падчас агляду купэ ў шафцы для туалетных прылад супрацоўнікі мытні знайшлі 27,5 тыс. еўра.Расіянін заявіў, што да ўтойвання валюты не мае дачынення. Паводле яго слоў, на прыпынках ён неаднаразова выходзіў з купэ і пакідаў яго адчыненым.
Па факце парушэння мытнага заканадаўства пачаты адміністрацыйны працэс. Да рашэння суда 27,5 тыс. еўра канфіскаваныя як безгаспадарчыя.
0
0
0
0
0
0