Супрацоўнікамі аддзела крымінальнага вышуку Фрунзенскага РУУС Мінска затрыманы падазроны ў збіванні жанчыны-кінолага, паведамляе сайт ГУУС Мінгарвыканкама.

Інцыдэнт адбыўся 28 снежня 2012 года каля гандлёвага цэнтра па вуліцы Лабанка, 94, у Мінску. 45-гадовая мінчанка выгульвала свайго сабаку байцоўскай пароды каля ГЦ. У гэты час насустрач ёй рухаўся мужчына разам са сваім гадаванцам таксама байцоўскай пароды, які раптоўна вырваўся з рук гаспадара і ўступіў у канфлікт з сабакам жанчыны. Мужчына кінуўся следам за сабакам, але замест удзелу ў прымірэнні жывёл сам пачаў сварыцца з уладальніцай сабакі.

Пацярпелая пазней расказала, што, не жадаючы працягваць сварку з не зусім цвярозым мужчынам, яна скрылася ад яго ў гандлёвым цэнтры.
Але як толькі праз некалькі хвілін выйшла на вуліцу, мужчына нацкаваў на яе свайго сабаку. Кінолаг хутка ўтаймавала чужую жывёлу, што не спадабалася яго гаспадару. Ён збіў яе і скрыўся.

Як высветлілася, агрэсіўным сабачнікам аказаўся 30-гадовы мінчанін, раней неаднаразова судзімы за крадзяжы, рабаванні і хуліганствы.

За напад на жанчыну ў дачыненні да яго распачата справа па ч. 1 арт. 339 Крымінальнага кодэкса (хуліганства).

Затрыманы памешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання. Прававую ацэнку здарэнню дае ўпраўленне Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па горадзе Мінску.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?