Нацыянальны банк Беларусі падтрымлівае ідэю ўвядзення крымінальнай адказнасці за стварэнне фінансавых пірамідаў, заявіў намеснік старшыні праўлення банка Сяргей Дубкоў напрэс-канферэнцыі ў Мінску 6 лютага.
Пры гэтым ён зазначыў, што любое развіццё фінансавага рынку можа мець вынікам з’яўленне структур, якія паводзяць сябе несумленна, «гэта хвароба росту».
«Піраміда — гэта насмарк, яго трэба лячыць усімі магчымымі спосабамі.З аднаго боку, прымаць медыкаменты ў выглядзе працы праваахоўных органаў, а з іншага боку — займацца загартоўваннем, развіццём здаровага фінансавага рынку. Гэта сумесная праца ўрада і Нацыянальнага банка», — сказаў Дубкоў.
«Неабходнае ўнясенне зменаў у заканадаўства, у першую чаргу ў Крымінальны кодэкс, з яснай ідэнтыфікацыяй паняцця „піраміда“ і зменаў па адпаведных артыкулах пакаранняў.Усе пытанні да калег, якія займаюцца юрыспрудэнцыяй, і да нашых заканадаўцаў», — падкрэсліў намеснік кіраўніка Нацбанка.
Ён звярнуў увагу на тое, што, напрыклад, у Казахстане ў гэтым пытанні «ўжо выйшлі на фінішную прамую прыняцця закона, які ясна рэгламентуе, што такое фінансавая піраміда і якое пакаранне яна цягне». «Прычым у многіх краінах, у тым ліку еўрапейскіх, гэта дакладна замацаваныя нормы», — дадаў Дубкоў.
На заканчэнне ён нагадаў, што па пытанні, звязаным з дзейнасцю «МММ» у Беларусі, справа перададзена ў суд. Намеснік кіраўніка Нацбанка выказаў надзею, што абвінавачаныя «будуць пакараныя адпаведным чынам».
***
Нагадаем, супрацоўнікі мінскага офіса
На сустрэчы з журналістамі 27 красавіка старшыня СК Валерый Вакульчык паведаміў, што ўрон ад дзейнасці
Паводле інфармацыі КДБ, каардынатар фінансавай піраміды і іншыя асобы, дзейнічаючы ад імя не зарэгістраванай у падатковых органах і органах мясцовай выканаўчай улады арганізацыі
У выніку незаконнай дзейнасці