Сям'я Юрыя Данькова. Фота Святаслава Зоркага.

Сям'я Юрыя Данькова. Фота Святаслава Зоркага.

Казіно і клуб знаходзяцца ў самым цэнтры Мінска, на вуліцы Мяснікова. Фота Сяргея Гудзіліна.

Казіно і клуб знаходзяцца ў самым цэнтры Мінска, на вуліцы Мяснікова. Фота Сяргея Гудзіліна.

Расследаванне крымінальнай справы супраць яго працягнутае да 22 лютага. Юрыя Данькова падазраюць яго ў тым, што з 2006 ягоны клуб быў, фактычна, шырмай, а ў рэальнасці гэта быў публічны дом. Сям'я ў такое верыць не хоча. «Наша Ніва» пагаварыла з жонкай бізнэсоўцы Наталляй. Пасля арышту мужа яна ўзначаліла сямейную справу.

— Хочуць бізнэс забраць, і я гэта адчуваю, бо мяне прэсуюць.

«НН»: Якім чынам?

НД: Не даюць працаваць: замучалі праверкамі.

«НН»: На сёння казіно працуе?

НД: Не. Працуюць толькі салон, стрыптыз, дыскатэка. Казіно з верасня зачынена. Немагчыма было працаваць праз праверкі. І так было, што правяраючых правяралі іншыя правяраючыя. Некалькі камісій.

«НН»: Бачыліся з мужам?

НД: Маёй сям’і спатканні з ім не даюць.

«НН»: Праз адвакатаў толькі сувязь?

НД: Так. Але адвакаты не ўсё расказваюць, бо баяцца страціць ліцэнзіі — усё надта нядобра.

Шматдзетны бацька. Юрый Данькоў — бацька чацвярых дзяцей: траіх дачок і сына. Старэйшая, Юлія, вучыцца ва ўніверсітэце ў Вялікабрытаніі на пластычнага хірурга. Насця летась скончыла гімназію і паступіла ў юрыдычны каледж БДУ. Георгій і Еўфрасіння навучаюцца ў адной са сталічных гімназій.

«НН»: Абвінавачванне яму не змянілі?

НД: Справа ў тым, што яму інкрымінуецца асабліва цяжкае злачынства.

«НН»: Вас таксама дапытвалі?

НД: Не. Я не праходжу па справе. Моцны псіхалагічны ціск на мяне аказваецца з боку незразумелых людзей. Мне па начах тэлефануюць, пытаюцца, ці займаюся я бізнэсам з аўтамабілямі «Бэнтлі», ці прадаю котак...

«НН»: Але Вы не збіраецеся спыняць бізнэс, распрадаваць?

НД: Не збіраюся. Мая задача — захаваць яго. За сябе трэба змагацца, за бізнэс, якому Юрый Пятровіч прысвяціў 20 гадоў. Гэта вялікі тэрмін. Гэта і здароўе, і радасці, і гора — усяляк бывае ў бізнэсе. І таго, у чым яго абвінавачваюць, няма.

Юрыя Данькова затрымалі 4 верасня. З гэтага часу ён знаходзіцца пад вартай. У канцы жніўня затрымалі мастацкага кіраўніка і адміністратара Dankoff Club. Справу завялі спачатку на іх, а ўжо праз тыдзень арыштавалі і ўладальніка клуба. Пагражае ім ад сямі да дзесяці гадоў турмы з канфіскацыяй маёмасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?