Аляксандр Лукашэнка незадаволены вынікамі дзейнасці арганізацый Кіраўніцтва спраў прэзідэнта.
Аб гэтым ён заявіў сёння на нарадзе аб павышэнні эфектыўнасці дзейнасці Кіраўніцтва спраў прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і падпарадкаваных яму арганізацый.
«Неабходнасць правядзення сённяшняй нарады звязана з тым, што вынікі, дасягнутыя арганізацыямі Кіраўніцтва спраў, нас вельмі не задавальняюць»,
— адзначыў Лукашэнка.

Паводле яго слоў, сёлета трэба будзе паскоранымі тэмпамі асвойваць новыя кірункі дзейнасці і рынкі збыту, істотна павысіць акупнасць укладзеных грашовых сродкаў, ліквідаваць наяўныя негатыўныя моманты ў працы.

«Калі ў папярэднія гады рухаючым фактарам росту эканомікі прадпрыемстваў выступалі высокія тэмпы інвестыцый, то ў цяперашніх умовах, калі павялічваецца кошт крэдытных рэсурсаў і расце дэбіторская запазычанасць, прырост інвестыцый у асноўны капітал запаволіўся. Гэтая тэндэнцыя прасочваецца ва ўсіх сферах дзейнасці ва ўмовах зносу асноўных фондаў» , — падкрэсліў Лукашэнка.

Галоўнай прычынай сённяшняй гутаркі ён лічыць небяспечны застой у працы гэтай найважнейшай структуры, які праяўляецца практычна ва ўсім.

«Адбываюцца невытлумачальныя — я гэта мякка кажу — маніпуляцыі з эканамічнымі паказчыкамі. Больш за тое, выкрываюцца прамыя фінансавыя парушэнні, якія становяцца прадметам разгляду з пазіцыі ўжо Крымінальнага кодэкса.

Невытлумачальна, як гэта стала магчыма ў дадзенай структуры», — заявіў Лукашэнка.

Ён таксама акцэнтаваў увагу на тым, што зацягнулася арганізацыйная праца ў шэрагу прадпрыемстваў па іх комплекснай мадэрнізацыі. Не вызначаны крыніцы фінансавання, не своечасова распрацоўваюцца бізнес-планы інвестыцыйных праектаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?