Курс даляра ЗША па выніках таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы 7 лютага знізіўся на 10 рублёў і склаў 8.670 рублёў.

Паводле звестак БВФБ, аб’ём таргоў далярам склаў 38 млн. 969 тыс. даляраў (першапачатковы попыт — 35 млн. 397 тыс., прапанова — 44 млн. 349 тыс.).

Курс расійскага рубля вырас на 1 рубель да 288,50 рубля. Аб’ём таргоў склаў 1 млрд. 70 млн. 200 тыс. расійскіх рублёў (попыт — 924 млн. 553 тыс., прапанова — 1 млрд. 73 млн. 305 тыс.).

Курс еўра знізіўся на 10 рублёў і склаў 11.730 рублёў. Аб’ём — 17 млн. 61 тыс. еўра (попыт — 14 млн. 617 тыс., прапанова — 21 млн. 61 тыс.).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?